28 сакавіка для наведвальнікаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшла экскурсія з элементамі тэатралізацыі “Любочка и её помощники”. Экскурсія стала для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак адкрыццём чароўнага і незвычайна цікавага свету кніг. З дапамогай казачных герояў яны даведаліся пра тое, як трэба абыходзіцца з кнігамі, як стаць чытачом бібліятэкі. Вельмі актыўна дзеці адгадвалі загадкі, якія ім загадвала ліса – Аліса. Разам з мішкам – Касалапым пагулялі ў гульню “Повторяй за мной”. З вялікай цікавасцю разглядвалі кнігі ў маляўнічых вокладках. Экскурсія вельмі ўразіла дзяцей, яны не хацелі пакідаць бібліятэку і паабяцалі вярнуцца сюды з бацькамі.