16 жніўня ў рамках цыкла мерапрыемстваў лялечнага тэатра “ЧытайКА”для наведвальнікаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў лялечны спектакль “Любочка и её помощники”. Дзеці з вялікім задавальненнем назіралі за прыгодамі пеўніка — Пеці і коткі — Мурлыкі. Падчас мерапрыемства актыўна адгадвалі загадкі, якія ім загадваў вясёлы, яркі скамарог — Пятрушка. Маленькія гледачы атрымалі мора станоўчых эмоцый.