Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людской вялікі беларускі пісьменнік Якуб Колас. Ён пранес праз усё жыццё высокія ідэалы дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Паэзія Коласа захапляе сваёй непаўторнасцю і мілагучнасцю. Да 140 – годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў бібліятэцы прайшла літаратурная гасцёўна “Любоў да радзімы напоўніла сэрца да краю”. На гэтым мерапрыемстве прысутныя даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, паслухалі лепшыя творы песняра. У бібліятэцы была аформлена выстава “Пясняр роднай зямлі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.