16 лютага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” і жыхароў пасёлка работнікамі бібліятэкі сумесна з работнікамі аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі Дом культуры” была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Любви все возрасты покорны”, прысвечаная Сусветнаму дню закаханых. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю гэтага свята, пазнаёмілі з легендамі пра святога Валянціна, прапанавалі ўдзельнікам зрабіць “валянцінку” і падпісаць яе самаму дарагому чалавеку. Гучалі цудоўныя вершы пра каханне, песні. Вечарына закончылася забаўляльнай праграмай і танцамі.