10 мая ў філіяле “Наваельнянская ГПБц”  да Дня Перамогі прайшла гістарычная панарама “Люди бессмертного подвига”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 ”Б” класа. Работнікі бібліятэкі  паспрабавалі пашырыць веды школьнікаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Выхаваць у падлеткаў  патрыятычныя пачуцці да сваёй Радзімы, гонар за яе гераічнае мінулае, павагу да ўдзельнікаў тых страшных падзей. Расказалі пра подзвігі нашага народа падчас гэтай вайны, аб мужнасці, адвазе іх аднагодкаў, піянераў-герояў:Мікалая Гойшыка,  Марата Казея, Зінаіды Партновай, Лені Голікава і многіх іншых. Напомнілі аб той страшнай небяспецы, якую нясуць фашызм, вайна, злачынствы супраць чалавечага жыцця.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.