Філіял”Жукоўшчынская сельская бібліятэка–клуб” прадаўжае сваю работу у рамках краязнаўчага праекта “Іх імёны ў гісторыі краю”.Бібліятэкар знаёміць сваіх наведвальнікаў з вядомымі землякамі,якія пакінулі прыкметны след у гісторыі сваёй малой радзімы, праявілі сябе ў розных галінах навукі, культуры, мастацтва, грамадскай дзейнасці.
Увазе карыстальнікаў выстава-знаёмства “Людзі, падзеі, факты з жыцця”, дзе прадстаўлены матэрыялы пра былых працаўнікоў устаноў культуры Жукоўшчынскага сельскага Савета. На асобнай паліцы “З кнігай па жыцці” сабраны матэрыял пра бібліятэкараў — Алену Вацлаваўну Кучынскую і Алу Паўлаўну Гушчынскую, якіяўсё сваё жыццё прысвяцілі служэнню кнізе, якую стараліся данесці да сваіх чытачоў. Паліца “А музыка гучыць…“ знаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з заснавальніцай і былым кіраўніком фальклорнага народнага гурта вёскіПогіры Аляксандрай Віктараўнай Шыдла.Яна адна з першых пачала працу па пошуку мясцовых фальклорных песень, якія запісвала ад пажылых людзей вёскі Погіры. Некаторыя з іх увайшлі ў кнігу Варфаламеевай Т.Б. “Песні беларускага панямоння” і кнігу “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў“. Вёска Погіры стала вядома далёка за межамі раёна, дзякуючы фальклорнаму народнаму гурту, створанаму Аляксандрай Шыдла пры Погірскім сельскім клубе.
