“Яго творы — гэта асабістая кніга жыцця
якую ён пісаў па законах сваёй душы і сэрца…”
29 студзеня, да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна,ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры развіцця і падтрымкі чытання прайшло літаратурнае знаёмства па творчасці пісьменніка “Мае кнігі-мая біяграфія”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Нацыянальны гонар Беларусі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым шляхам пісьменніка, здзейснілі невялікае падарожжа па творах.