Калі б усё на свеце было аднолькавага колеру, нам было бы сумна жыць. Людзі бачаць свет жоўтым, сінім, чырвоным… Няхай жа ўсё навокал нас будзе дзіўным і каляровым! 16 студзеня Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла аматарскае аб’яднанне «Праменьчык» на капуснік «Магія колеру». Гульцам неабходна было ў працэсе свята ўспомніць ўсе колеры вясёлкі, паказаць наколькі добра яны ведаюць гэту прыродную з’яву і ўсё, што з ёю звязана. Так, пераадольваючы ўсе заданні, удзельнікам мерапрыемства адкрываліся па чарзе ўсе колеры вясёлкі.