1 лістапада беларуская літаратурная грамадскасць урачыста ўшанавала памяць беларускага пісьменніка з пакалення “шасцідзясятнікаў”, празаіка Вячаслава Адамчыка, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 гадоў. На радзіме пісьменніка, Дзятлаўшчыне, таксама адзначылі гэту дату. Да юбілея пісьменнікаў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшла літаратурная гадзіна “Майстар апавяданняў”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю нашага земляка, гучалі раннія вершы Вячаслава Адамчыка, урыўкі з яго кніг.

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.