16 кастрычніка аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў сустрэчу з пісьменнікамі “Малой Радзімай ганаруся”. На сустрэчу завіталі знакамітыя пісьменнікі гродзеншчыны: Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч — прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Дубатоўка Валянцін — краязнавец, старшыня абласной філіі “Саюз беларускіх пісьменнікаў”; Трацяк Янка — рэдактар альманаха “Новы замак” і гурт “НЗ”. Прайшла прэзентацыя альманаха “Новы замак”.
На сустрэчу завіталі і нашыя мясцовыя знакамітасці: Юргілевіч Леанарда Станіславаўна, Нічыпар Лідзія Іванаўна, Малько Алена Міхайлаўна, Абрамчык Алена Рыгораўна, Лакіза Раіса Уладзіміраўна, краязнаўцы — Пятрыкевіч Валерый Міхайлавіч і Красюк Фёдар Фёдаравіч.
Абрамчык Алена Рыгораўна падаравала бібліятэцы трэці зборнік прыгожых, напоўненых рамантычнымі пачуццямі вершаў “Без тебя”.