Да Тыдня бацькоўскай любові ў фае філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” аформлена фотазона з кніжнай выставай “Счастливы вместе”. 19 кастрычніка для вучняў 6“А” класа ладзілася літаратурная віктарына “Мама и Папа из книжки”. У пачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення свята – Дня маці, адзначыла, што з вобразам маці ў кожнага чалавека звязаны самыя цёплыя пачуцці і шчаслівыя ўспаміны, звярнула ўвагу на тое, што з 2022 года 21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца і Дзень бацькі. Рабяты выконвалі заданні “Важнае слова”, абмеркавалі апавяданне В.Сухамлінскага “Сёмая дачка” і ўрывак з верша С. Маршака “Добры дзень”, пагутарылі аб бацькоўскай любві на аснове аналіза верша В. Берастава. Вучні з вялікай цеплынёй і любоўю распавядалі пра сваіх добрых, клапатлівых бацькоў, як праводзяць сумесны вольны час са сваімі татамі, паўдзельнічалі ў квілце “Как построть счастливую семью” і прымацавалі  стыкеры  са сваімі выказваннямі, дружна адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.