У рамках бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены» чытальні пад адкрытым небам«Кніжная вясёлка лета» 8 ліпеня аддел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў інтэрактыўную гульню«Маршруты здароўя» з выхаванцамі і выхавацелямі ДУА «Яслі-сад №1 г. Дзятлава».Разам з бібліятэкарам дзеці разважалі над тым, як расці здаровымі, бадзёрымі, вучыліся «гатаваць» стравы з карысных прадуктаў, пачынаць дзень з ранішняй гімнастыкі, гулялі ў розныя рухомыя і развіваючыя гульні, цікавіліся маляўнічымі кніжкамі.