Масленіца – старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Для святкавання Масленіцы вызначаны восьмы тыдзень перад Вяліка днем (Пасхай). Сама назва свята сведчыць аб пераваземалочных страў у гэты перыяд. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, з смятанай, з мёдам. Гадзіна фальклору “Масленіца, масленіца – блінцом паласавішся” прайшла ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Сустрэча адбылася з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сустрэча”. Ладзіліся розныя конкурсы, гульні, віктарыны. Загадваліся загадкі пра зіму, успаміналі зімовыя  прыказкі і прымаўкі. Распавялі, што масленічны блін з’яўляецца не проста святочным пачастункам, а сімвалам сонца. Лічылася, што з’еўшы такую страву, чалавек, атрымае часцінку сонечнага святла і цяпла, і чым больш бліноў напякуць, тым больш будзе сонечных дзён увесну. Таму бліны пякліся і еліся ў незлічоных колькасцях. Расказалі пра традыці мяслічнага тыдня.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.