6 лютага ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі, да 105-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, ладзілася гадзіна біяграфіі «Мастак праўдзівага слова». Аркадзь Куляшоў — адзін з самых таленавітых і шырока вядомых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя. Бібліятэкар паведаміла пра жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта, чыя творчая спадчына налічвае каля 30 кніг паэзіі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі паэзіі юбіляра — яго вершы чыталі прысутнічыя на мерапрыемстве.