Да 85-годдзя з дня ўтварэння Дзятлаўскага раёна філіял “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” запрасіла жыхароў аграгарадка на музычны салон “Матчыну песню спяваем – зямлю родную ўслаўляем”. На мерапрыемстве гаворка ішла пра самы ўтульны і чароўны куточак, пра родную Дзятлаўшчыну, гучалі вершы, песні. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава–віншаванне “З юбілеем. Дзятлаўскі раён!”.