Каб разам сустрэць вясну і павіншаваць жанчын з першым вясновым святам у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла паэтычная гадзіна “Материнской души красота”. Пачалося мерапрыемства з вясёлай вершаванай размінкі “Самая прекрасная на свете”. Вясновая сустрэча была поўная цёплых віншаванняў і вершаў вялікіх паэтаў пра жанчыну, пра маму, правясну. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення жаночага дня, паўдзельнічалі ў конкурснай праграме, дзе паказалі выдатную кемлівасць, жаночую логіку. Закончылася свята каскадам віншаванняў з пажаданнем добрага настрою, міру і дабра. Удзельніцы мерапрыемства атрымалі святочныя кветкі і прынялі ўдзел у сумеснай фотасесіі.