У розных краінах свету Дзень маці адзначаюць у розны час. У Беларусі ён супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы – і святкуецца 14 кастрычніка, аддаючы належнае матчынай працы, іх бескарыслівай ахвяры дзеля дабра сваіх дзяцей. Гэтае свята – выдатная нагода выказаць сваю любоў і глыбокую падзяку самаму галоўнаму ў нашым жыцці чалавеку – МАМЕ. Напярэдадні гэтага дня ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” ладзілася свята-прывітанне “Матушка! Пречистая! Святая!”. На яго былі запрошаны вучні 8 “А” і 10 класаў ДУА “Казлоўшчынская СШ” са сваімі класнымі кіраўнікамі і пратаіерэй Георгій Ярмоліч. Размова вялася пра свята праваслаўнае, вучні чыталі вершы, слухалі духоўнае песнапенне, напрыканцы мерапрыемства айцец Георгій усім падарыў іконкі Божай Маці. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-прысвячэнне “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чье имя Мать!».