2 ліпеня да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтаваў для карыстальнікаў бібліятэкі гадзіну віртуальных прыгод пад назвай “Мая Беларусь”. На мерапрыемстве прысутнічалі выхаванцы спартыўнага лагера “Алімпіец”. Да іх увагі была прапанавана прэзентацыя “Сем цудаў Беларусі”, якая пашырыла веды дзяцей аб самых вядомых і значных мясцінах нашай Беларусі. Напрыканцы для замацавання ведаў пра родную краіну прайшла віктарына.