А ці ведаеце Вы што…? Вядомы сярод дзятлаўчан краязнаўца Міхаіл Іванавіч Лук’янчык на працягу многіх гадоў вядзе краязнаўча-пашуковую работу па вывучэнні гісторыі Дзятлаўскага раёна, біяграфій яго жыхароў, іншых людзей, якія зрабілі свой уклад у развіццё  Дзятлаўшчыны. Вынікам гэтай працы стаў зборнік “Мая Дзятлаўшчына: для жыцця на зямлі”, які і падараваў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. На старонках зборніка аматары гісторыі і людзі неабыякавыя да мінулага роднага краю могуць знайсці шмат цікавай інфармацыі аб ваенных трагедыях, подзвігах нашых землякоў і суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, акунуцца ў жыццё вёсак Дзятлаўскага раёна, даведацца пра гісторыю заснавання некаторых прадпрыемстваў, установаў і арганізацый, пазнаёміцца з гісторыяй некалькіх храмаў Дзятлаўшчыны і іх святароў. Зборнік можа істотна ўзбагаціць наша ўяўленне аб далёкай і блізкай гісторыі роднага краю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.