У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” ў раённай бібліятэцы 6 снежня арганізоўвалася кніжная галерэя і выстава да 105-годдзя з дня нараджэння  Віктара Драгунскага “Майстар усмешкі”. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі, Вольга Бойка, падзялілася з маленькімі чытачамі цікавымі звесткамі пра жыццё юбіляра, паведаміла, што Віктар Драгунскі не збіраўся станавацца пісьменнікам. Але нарадзіўся сын Дзяніска, з якім здараліся разнастайныя гісторыі – смешныя, павучальныя, часам сумныя. Так з’явіліся “Дзяніскіны апавяданні”. Вядучая зазначыла, што апавяданні пісьменніка дораць радасць, смех і ўсмешкі. Пад час сустрэчы дзеці пазнаёміліся з рознымі творамі пісьменніка і высветлілася, што не ўсе апавяданні прачытаны ўдзельнікамі мерапарыемства, таму загадчыца параілі іх прачытаць і пасмяяцца ад душы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.