Пад такой назвай  31 ліпеня ў аддзеле культуры і досуга “Данілавіцкі Дом культуры” прайшла канцэртная праграма прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтра развіцця і падтрымкі чытання прымала ўдзел ў мерапрыемстве і падрыхтавала кніжную выставу пад назвай “Дзятлаўшчыны прыгожы куток”. На выставе была прадстаўлена літаратура аб гісторыі Дзятлаўшчыны, аб мясцовых знакамітых людзях, творы мясцовых пісьменнікаў — В.Адамчыка, В.Шымука, Я.Матвева, І.Дварчаніна. Таксама ўвазе прысутных былі прадстаўлены альбомы з фотаздымкамі “Знакамітасці нашага краю”, “Летапіс школы”, Капліца “Святой Тарэзы”, “Мясцовыя храмы”, летапісы вёсак Круцілавічы, Лапушна, Лезнявічы і інш. Удзельнікі мерапрыемства —  Анушкевіч Інна Міраславаўна, Сёмуха Вера, Вінцукевіч Анастасія, Бортнік Анастасія, Адамчык Алеся, вакальны гурт народнай песні “Суседачкі” выконвалі песні пра Радзіму, пра свой край, расказвалі вершы, байкі, гумарэскі і г.д.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.