Дзятлаўская раённая бібліятэка распачала  акцыю “Мерыдыяны культуры”. Першымі ўдзельнікамі акцыі сталі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Прысутным былі прапанаваны такія кнігі як: “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Нацыянальны мастацкі музей рэспублікі Беларусь”, “100 шэдэўраў: Мастацтва Беларусі, Расіі, замежных краін”. Бібліятэкары расказалі пра першых юбіляраў Года культуры —  Івана Шамякіна і Уладзіміра Мулявіна, знакамітых юбіляраў Дзятлаўшчыны, арганізацый раёна —  55-годдзе адкрытага акцыянернага аб’яднання “Дзятлаўская сельгастэхніка” і 50-годдзе УК “Дзятлаўскі Дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”, якія адбудуцца ў 2016 годзе.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.