Афганская вайна… Як шмат і якмала мы праяе ведаем. Яна сышла ў гісторыю і амаль за дзесяць гадоў забрала шматчысяч жыццяў воінаў-інтэрнацыяналістаў, крануўшая сваім чорным крылом шматлікія сем’і, прынясла з сабою цынкавыя труны і непамернае гора ўтраты сваіх дзяцей,цяжка хворых маладых людзей.
12 лютага напярэдадні Дня памяці вонаў-інтэрнацыяналістаў аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў урок мужнасці “Месца подзвігу — Афганістан”. У рамках бібліятэчнай мэтавай праграмы “Бібліятэкі — старэйшаму пакаленню” і ў рамках цыкла “Памяць сэрца”, на мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Нам гады — не бяда” ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”. У бібліятэцы да гэтай памятнай даты аформлена кніжна-ілюстраваная выстава “Афганістан: і боль, і памяць, і ўрок”. Падчас мерапрыемства ўспомнілі аб гісторыі і падзеях вайны ў Афганістане, паглядзелі і абмеркавалі відэа “Хроніка вайны ў Афганістане”. На мерапрыемстве прагучала шмат песняў, прысвечаных гэтай вайне. Напрыканцы пад песню “Запаліце свечкі” удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых.