17 студзеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе прайшло мерапрыемства для пажылых людзей «Место, где согреваются сердца». Падрыхталі мерапрыемства Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб і творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». За кубачкам чаю і салодкімі пачастункамі прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй, традыцыяй правядзення калядных святаў. Бібліятэкар Алена Якаўчык расказала пра свята Хрышчэння Гасподня пад назвай «С земли била Крещенская вода». Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі традыцыямі святкавання, удзельнічалі ў конкурсах, нават гадалі на аладках. Гучалі песні ў выкананні Галіны Гародка, Аляксандра Баклушына, Марына Варган. Пераможцы конкурсаў пераапрануліся ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі і павіншавалі ўсіх прысутных са святамі. Таксама на мерапрыемстве прысутнічала загадчык аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк. Яна паведала прысутным аб рабоце ўстановы, павіншавала са святамі, пачаставала салодкімі падарункамі.