15 лютага Вензавецкая сельская бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і культуры сумесна з домам культуры правялі ўрок мужнасці «Месца подзвігу Афганістан»,  які быў прымеркаваны  да 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гераізме савецкіх салдат у Афганістане, аб нашых земляках, якія вярнуліся і не вярнуліся з той крававай вайны. На мерапрыемстве прагучалі вершы ў выкананні вучняў Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Часлаў Свіб праспяваў песню пад гітару «Здесь в нас стреляют. Здесь, как и прежде, идет война…». Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай «Афганістан – ты боль маёй душы»,     расказала аб загінуўшых нашых земляках –   Аляксандру  Шылаву, Дзмітрыю Лазовіку. Параіла прачытаць кнігу Святланы Алексіевіч «Цынкавыя хлопчыкі». У канцы мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі праглядзець відэафільм пра Афганістан.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.