У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла святочная сустрэча “Дзякуй табе, дарагая матуля” прысвечаная Дню маці. Пачалося гэтае мерапрыемства са слоў вядомага пісьменніка Максіма Горкага, які аднойчы сказаў: “Без сонца не квітнеюць кветкі, без кахання няма шчасця, без жанчыны няма любові, без маці няма ні паэта, ні героя, увесь гонар свету — ад Маці”. На гэтым мерапрыемстве гучалі добрыя словы ў адрас мам, дзеці змаглі выказаць самыя шчырыя віншаванні і словы ўдзячнасці сваім матулям, а таксама ўручыць ім кветкі. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава «Милая, добрая, нежная…».