Гонар і слава Дзятлаўшчыны – яго гісторыя, людзі. Усюды сустракаеш тут вялікую павагу да сівой даўніны, да славутых землякоў, якая замацавана ў помніках.
Нялегкія сёння ў нашай краіне часы. Але ж працуюць прамысловыя прадпрыемствы раёна, важкую прадукцыю палёў і ферм вырошчваюць сельскія працаўнікі.
Аб гэтым паведаміла ў краязнаўчым вернісажы “Милей всего любимый край” бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі Аксана Лішык вучням 6-га класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Рабяты праглядзелі прэзентацыю “80 гадоў Дзятлаўскаму раёну”, відыя-ролік “Наш край родной”, нагадалі легенды і паданні Дзятлаўшчыны.
Зрабілі вывад, што важна любіць Радзіму, родную зямлю, быць гаспадарамі на ёй.