9 мая Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у святкаванні раённага свята Дня Перамогі. На плошчы 17 Верасня ладзілася інтэрактыўная пляцоўка “Мир на земле подвигом создан”. Да ўвагі гасцей пляцоўкі была прапанавана фотазона “Победной дате 80 лет”. Працавала “Палявая пошта” – кожны жадаючы мог напісаць пісьмо салдату — вызваліцелю, выказаць словы ўдзячнасці за наша мірнае жыццё. Прайшла акцыя — рэквіем “Журавли нашей памяти”: на папяровых жураўлях, якія ўвасабляюць сабой вобразы загінуўшых на палях Вялікай Айчыннай вайны, наведвальнікі пляцоўкі пісалі словы ўдзячнаці ўсім, хто набліжаў Перамогу і падараваў мір і шчаслівую будучыню.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.