Шаную светлыя нябёсы

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог
Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.
«Найлепшая палова свету» – вас клічам гэтак нездарма,
Шукалі на ўсіх планетах: такіх, як вы, нідзе няма!
Паверце, не прайшла б зіма без вашых сэрцаў палымяных,
Не адрадзілася б вясна без вас, любімых і каханых.
Наогул, не было б прагрэсу і не вярцелася б Зямля,
Каб зніклі з Боскага Сусвету Жанчыны вобраз і імя!

Павел Місуна

Разам з вясной да нас прыйшло выдатнае і цудоўнае свята – Міжнародны жаночы Дзень 8 Сакавіка, які сагрэты прамянямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак. Гэта самае цёплае і пяшчотнае свята, якое аб’ядноўвае ў сабе ўсё найпрыгажэйшае, што ўвасабляе вобраз Жанчыны. Напярэдадні свята 6 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў вечар – прысвячэнне  “Мир прекрасен уже потому, что в нем есть женщина”. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы, спявалі, віншавалі адзін аднаго. Вясёлыя конкурсы, віктарыны стварылі святочную атмасферу і падарылі добры настрой удзельніцам мерапрыемства, якое завяршылася чаяваннем.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.