30 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі з удзельнікамі школьнага лагера “Здаравячок” бібліятэкар Антончык Людміла Міхайлаўна правяла гульню-віктарыну “Мир живой природы”. Праходзіла яна ў тры туры: складзі карцінку і раскажы пра жывёлу, замалюй квадраты і атрымай назву матылька, з трох адказаў выбяры правільны. Камандная гульня-віктарына прайшла цікава, бо пры спаборніцтве праяўляецца характар, кемлівасць, эрудыцыя, згуртаванасць дзяцей.