Знакавай датай адзначаны 2024 год, калі Рэспубліка Беларусь будзе святкаваць 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ўжо ў 2025 годзе сустрэнем 80-ы юбілей Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
З гэтай нагоды ў сакавіку наступнага года стартуе маштабная рэспубліканская героіка-патрыятычная акцыя “Вялікай Перамозе 80!”, мерапрыемствы якой будуць скіраваны на захаванне гістарычнай памяці аб падзеях ваеннага ліхалецця і ўвекавечанне подзвігу беларускага народа.
Аднак ужо сёлетняй восенню некаторыя населеныя пункты нашай краіны адзначылі юбілейную дату з дня свайго вызвалення ад ворагаў, і гэта “пераможнае шэсце памяці” прадоўжыцца дзень за днём. Горад Дзятлава сустрэне юбілей вызвалення 9 ліпеня 2024 года. Тым не менш жыхары раёна і ў будзённай атмасферы не забываюць пра слаўныя подзвігі савецкіх салдат і аддаюць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны мірным людзям.  Падрабязнасцi

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.