5 лютага ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся міжнародны тэлемост з грамадскай арганізацыяй “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія” у Рэспубліцы Комі”, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі раённай біблітэкі і прадстаўнікі грамадскай арганізацыі. Тэлемост прайшоў у рамках рускага праекта “Паэзія без межаў”, які садзейнічае развіццю міжнародных сацыякультурных адносін паміж рускім і беларускім народамі ў плане абмену вопытам работы па далучэнні карыстальнікаў да паэзіі.
У студзені 2025 года Дзятлаўскі раён адсвяткаваў 85-ці гадовы юбілей, таму пасля кароткага знаёмства з гісторыяй нашага раёна і яго дасягненнямі, перайшлі да галоўнай тэмы абмеркавання – творчасць і творы мясцовых паэтаў і формы работы па прыцягненню карыстальнікаў да іх творчасці. Дырэктар бібліятэкі Вольга Бойка падзялілася вопытам, што работа бібліятэк у дадзеным накірунку складаецца ў тым, каб творы пісьменнікаў — землякоў, якія жывуць і жылі ў розны час на дзятлаўскай зямлі, не былі адданыя забыццю. Правядзенне паэтычных вечароў, прэзентацый кніг, юбілейных літаратурных гадзін сталі добрай традыцыяй працы бібліятэк Дзятлаўскага раёна. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі зачыталі вершы нашых землякоў: Яўгенія Матвеева, Алены Абрамчык, Раісы Лакіза, Алены Малько і інш, паказалі кнігі з краязнаўчага фонду бібліятэкі.
Вершаваную эстафету падхапілі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі з расійскага боку: мясцовыя паэткі Святлана Гаварухіна, Надзея Лосева, а таксама нарадная артыстка Рэспублікі Комі Марыя Чукарава. Яны чыталі вершы на рускай мове і мове комі пра вайну, каханне, прыроду. Паэтка Святлана Гаварухіна паабяцала даслаць у Дзятлаўскую раённую бібліятэку зборнік сваіх вершаў.
У Доме сяброўства народаў у г. Сыктывкар для нас прагучалі песні на словы мясцовых аўтараў у выкананні Народнага хора “Купалінка” і хора “Эжва катыд”.
У заключэнне ўдзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемнае жаданне прадоўжыць прафесійныя зносіны і абмен вопытам па пытаннях, якія цікавяць.
