2 верасня ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” у рамках Дня ведаў “Дзятлава BookФэст” адбыліся наступныя мерапрыемствы: урок ведаў “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”, інтэрактыўная віктарына “Далучыся да роднай мовы”, падарожжа ў мінулае па кнізе Ф. Красюка “Вандроўкі па вуліцах Дзятлава”, гутарка ля выставы “Слова друкаванага пачатак”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні з СШ№3 восьмых класаў разам з класнымі кіраўнікамі. Супрацоўнікі да 75-годдзя Гродненскай вобласці вялі аповед аб Гродзеншчыне, як утваралася і чым знакаміта. Інтэлектуальная гульня складалася з пяці тураў: назвы прадметаў па-беларуску, перакладаў сказаў, пераклады рускамоўных словазлучэнняў на беларускую мову адным словам. У часцвёртым туры патрэбна было працягнуць беларускія прыказкі ў рыфму. Выбраць правільны варыянт тлумачэння лексічнага значэння слова патрэбна было у пятым апошнім туры.