17 лістапада вучні 5 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” сталі ўдзельнікамі ўрока права “Мои права в моей стране”. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня правоў дзіцяці. Бібліятэкар дала агульнае прадстаўленне аб правах і абавязках дзяцей, развівала прававую культуру праз знаёмства з асноўнымі правамі, дадзенымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, вучыла выхоўваць пачуццё самапавагі і павагі да іншых. Рабяты знаёміліся, разважалі, рабілі вывады. Калектыўна разгадалі красворд “Права”, адказалі на пытанні віктарыны па казках(аб якіх правах ішла размова і якія правы парушаны ў той ці іншай казцы). Працавала выстава “Права на дзяцінства”.