Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 2 ліпеня ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Сонейка» адправіліся ў краязнаўчае падарожжа па гісторыі вёскі Раготна. Гонар і радасць, што наш край – часцінка прыгожай магутнай незалежнай Беларусі. Дзеці пазнаёміліся з фотавыставай прыгожых мясцін і фотаімгненняў роднай вёсачкі.