Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка запрасіла наведвальнікаў працоўнага лагера ў краязнаўчае падарожжа “Мой край — часцінка Беларусі” прымеркавана да дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Прысутныя пазнаёміліся са слаўнай і багатай гісторыяй роднага пасёлка, яе сучасным жыццём, успомнілі сваіх землякоў, паглядзелі відэаролік “Творчасць нашых землякоў”, пачыталі вершы Аблажэй Г., Сіняк Л., Бонда В.

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям аб святкаванні Дня Незалежнасці, з чым звязана гэты свята, калі яго пачалі адзначаць, а таксама асноўныя этапы развіцця Рэспублікі Беларусь, як незалежнай дзяржавы.

Хто любіць Радзіму, той ведае і любіць гісторыю, традыцыі, абрады сваёй краіны. Рабяты паказалі свае веды, правільна адказаўшы на пытанні віктарыны “Падарожжа па Беларусі” і мультыпрэзентацыі “Краязнаўчы навігатар Гродзеншчыны”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.