10 жніўня з удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Праменьчык», што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, ладзілася літаратурня замалёўка «Мой край родной в стихах и прозе». Мерапрыемства было прысвечана самаму дарагому — любові да роднай зямлі ў рамках Году народнага адзінства. Падчас мерапрыемства ішла размова аб прыгажосці роднага, якая адлюстравана ў творах мясцовых пісьменнікаў і паэтаў.Для прагляду было прапанаванавідэа ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» «#Мы — Беларусы. Дзятлаўскі раён», аб самых цікавых і прыгожых месцах Дзятлаўшчыныі прэзентацыя «Літаратурная Дзятлаўшчына».

Сучасныя паэты нашай малой Радзімы жывуць сярод нас. Здавалася б, звычайныя людзі…, але ў мітусні паўсядзённых клопатаўяны не перастаюць здзіўляцца прыгажосці роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным, вучаць ганарыцца сваёй малой Радзімай, наводзяць надумкі пра тое, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцах, але і ў самых аддаленых кутках нашай Беларусі. Падчас мерапрыемства гучалі вершы нашых мясцовых паэтаў: Алены Малько, Алены Абрамчык, Яўгена Мацвеева, Віктара Шымука, Веры Хрышчановіч, Леанарды Юргілевіч,  асноўная тэма якіх — гэта разважанні пра людзей і іх узаемаадносіны, дабро і зло, каханне, гісторыю роднага краю. Напрыканцы ўсе жадаючыя змаглі прачытаць вершы са зборнікаў мясцовых паэтаў, а таксама звярнуцца да творчасці пісьменнікаў-землякоў на прадстаўленай кніжнай выставе «Літаратурная Дзятлаўшчына».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.