“Мой родны край – мая гісторыя жывая” пад такой назвай у філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка” прайшло краязнаўчае падарожжа прымеркаванае 85-годдзю Дзятлаўскага раёна. Бібліятэкар расказала дзецям пра тое, што такое Радзіма і з чаго яна пачынаецца. Удзельнікі зрабілі невялікую экскурсію па родных мясцінах, пазнаёміліся з гераічным мінулым і сучаснасцю дзятлаўшчыны. Усе разам успомнілі знакамітых землякоў, якія ўславілі малую радзіму. Гучалі вершы нашых землякоў напоўненыя любоўю і гонарам да роднага куточка зямлі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.