Прымаючы ўдзел у раённым конкурсе на лепшую пастаноўку работы па папулярызацыі краязнаўчых дакументаў «Мой родны край, мая старонка», у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы 9 ліпеня ладзіўся караван ураджанняў “Малая радзіма – вялікае каханне”, прысвечаны Году малой радзімы. Хілімончык Людміла Іванаўна расказала пра гісторыю нашага пасёлка, пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з альбомамі “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, “Дарогамі роднага краю”, “Успенская царква”, “Казлоўшчына – астравок маёй зямлі”, фотаальбомам “Казлоўшчына ўчора, сёння, заўтра”. Цікавасць выклікалі відыёролікі “Дзятлаўшчына”, “Творчасць нашых землякоў”. На мерапрыемстве прысутнічала Сіняк Людміла Ануфрыеўна, наша мясцовая паэтка, якая падзялілася сваімі ўраджаннямі і прачытала некалькі вершаў.