1 сакавіка бібліятэкар філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання” разам з супрацоўнікамі філіяла “Данілавіцкі Дом культуры” наведалі ДУА “Круцілавіцкая сярэдняя школа”. Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі правялі інтэрактыўную гульню «Скажи наркотикам: НЕТ!». Затым бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Мы выбираем жизнь”, асобую ўвагу ўдзяліла кнізе Ірыны Токаравай “Хочу жить!”, у якой ідзе аповед пра шкоду наркотыкаў, аб выніках іх ужывання, аб лёсе маладых людзей, якія пашлі па небяспечнай дарозе, і таксама аб тым куды можна звярнуцца за дапамогай.