Да Дня праваслаўнай кнігі ў філіяле “Наваельнянская ГПБц” 12 сакавіка прайшла духоўная сустрэча са свяшчэннікам “Мудрость и благодать православной книги”. Мерапрыемства наведаў настаяцель Наваельнянскай царквы Ражаства Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Валерый Мануйла. Мерапрыемства наведалі не толькі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”, але і чытачы бібліятэкі. Размова вялася пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў сучасным грамадстве. Бацюшка адказаў на пытанні прыхажан і падарыў бібліятэцы кнігу пратаіерэя Аляксандра Раманчука “Жизнеописание высокопреосвящённого Иосифа (Семашко), митрополита Литовского и Виленского” і расказаў пра жыціе першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-агляд праваслаўных кніг “Праз кнігу да духоўнасці”.
