Філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” прадаўжае ўдзел у бібліятэчнай мэтавай праграме “На шляху да духоўнасці”. Ужо каторы год мы адзначаем Дзень Праваслаўнай кнігі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Дарога да Храма”. Сустрэча са свяшчэннікам “Мудрость и благодать православной книги” адбылася 14 сакавіка з вучнямі 9 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю кнігадрукавання на Русі і першадрукара Івана Фёдарава, яго першую кнігу “Апостал”.Кнізе ў гэтым годзе спаўняецца 460 гадоў.Затым праглядзелі відэапрэзентацыю “Первая печатная книга на Руси”, пазнаёміліся з кнігамі духоўнай тэматыкі. Пратаіярэй Георгій Ярмоліч расказаў пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека, пра тое, як важна чытаць патрэбную літаратуру, пазнаёміў з кнігай “Апостал”.