Працягвае сваё падарожжа чароўны куфэрак “Ларец книгоЧЕЯ”. 13 снежня ў рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду наведалі ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для маленькіх гледачоў ладзіўся лялечны спектакль “Музыкальный зайка”. У зайца быў Дзень нараджэння, дзеці разам з ляснымі сябрамі мішкам касалапым і ёжыкам выратавалі зайчыкавыя падарункі, бо хітрыя ліса і воўк хацелі забраць падарункі сабе. Толькі добры настрой, сапраўдныя сябры дапамаглі зайчыку па-сапраўднаму адзначыць свой Дзень нараджэння. Пад песню “Дзень нараджэння” малечы разам з ляснымі жыхарамі вадзілі святочны карагод, а зайка частаваў дзяцей цукеркамі. На памяць зайка пакінуў сваю візітоўку.