У рамках абласнога літаратурнага марафона”В 44-ом пришла в Принемонье Победа” 19 чэрвеняў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульна даступнай інфармацыі” ладзіўся літаратурны калейдаскоп “Мы читаем: книги Василя Быкова о подвиге нашего народа” (да 100-годдзя з дня нараджэння В.Быкава) для наведвальнікаў палатачнага лагера з кругласутачным пражываннем “Защитник”.
Большасць твораў аўтара прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Яго герояў жыццё пастаянна выпрабоўвае на трываласць. Быкаў піша гісторыі пра звычайных людзей, непрыкметных у паўсядзённым жыцці, але ва ўмовах вайны, якія праяўляюць мужнасць, здольных здзейсніць подзвіг дзеля сваёй Радзімы. Яго творы, такія як “Альпійская балада”, “Мёртвым не балюча”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання”, прынеслі пісьменніку сусветную славу. Многія з іх былі экранізаваны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.