8 лютага Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання ладзіла дзень добрых паслуг «Мы да Вас з кнігамі». Бібліятэкар згодна графіка падворных абходаў наведала людзей сталага ўзросту вёсак Лапушна і Лезнявічы. Была прапанавана літаратура рускіх, беларускіх і замежных пісьменнікаў, перыядычныя выданні. У гэты дзень былі запісаны ў бібліятэку чатыры новыя чытачы пенсіянеры.