Сёння, 15 сакавіка, у нашай краіне адзначаецца адно са значных дзяржаўных свят – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла хвілінка беларускай дзяржаўнасці “Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, на якую былі запрошаны вучні 6 “А” класа Наваельнянскай сярэдняй школы з класным кіраўніком Савасцюк Ганнай Аляксандраўнай. Бібліятэкар расказала, што 30 год назад была прынята Канстытуцыя, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. А выконваць Асноўны Закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць з’яўляецца патрыятычным абавязкам кожнага з нас. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролік “Дзень Канстытуцыі” і адказалі на пытанні прававой віктарыны “Знатоки права”.