11 жніўня ў рамках бібліятэчнай праграмы “Летнія канікулы-2022”, летней пляцоўкі “Книжная радуга лета”, бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены”  у бібліятэчным двары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілася гадзіна пытанняў і адказаў “Мы интересны миру, мир интересен нам” і выстава-адкрыццё “Ужасно интересно всё то, что неизвестно!”. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі аздараўленчых лагероў “Эрудыт” ДУА “Гімназія №1 г. Дзятлава” і “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава”. Пад час мерапрыемства дзеці пусціліся ў падарожжа па краіне Пытанняў і Адказаў, даведаліся аб тым, якія бываюць энцыклапедыі і навучыліся імі карыстацца, гісторыю іх стварэння, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, разгадвалі задачы-жарты, не абышлося без салодкіх пачастункаў. Прайшла экскурсія па бібліятэцы,  дзеці навучыліся самастойна шукаць патрэбную кнігу ў фондзе бібліятэкі, пазнаёміліся з дзеючамі выставамі, выбралі для сябе праграмную літаратуру для летняга чытання, альбо цікавую кнігу і часопіс.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.