10 жніўня прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, што працуе пры Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. На МЯУгадзіне “Мы о кошках знаем все” прысутнічалі ўсе жадаючыя, некаторыя прыйшлі са сваімі жывымі выхаванцамі, цацкамі і падзелкамі катоў. Дзеці расказвалі пра сваіх маленькіх сяброў, удзельнічалі ў кашачай віктарыне, успомнілі прымаўкі і прыказкі пра пушыстых. Бібліятэкар зачытала факты “Ці ведаеце вы што…”, правяла віктарыну “Літаратурныя каты”. Усім было ўтульна, прыемна і весела. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Замурчательные кошки”.