22 чэрвеня Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны сумесна з сектарам адпачынку ”Жукоўшчынскі Дом культуры” і ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад- сярэдняя школа” у памяць аб загінуўшых земляках далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання. Усклалі кветкі да помнікаў у в.Краглі Вялікія, Погіры і памятнага знака ва ўрочышчы “Шаркутоў лес”, дзе былі расстраляны 9 мірных жыхароў в.Погіры.