Напярэдадні 9 мая філіял “Войневіцкая сельская бібліятэка — клуб” правяла візіт-віншаванне “Мы помнім… Мы ганарымся…”. Бібліятэкар сумесна з старшынёй Войневіцкага сельскага Савета Свібам Іванам Аляксандравічам і спецыялістам КСУП “Войневічы” Чарнуха Аленай Міхайлаўнай павіншавалі на даму вязня фашысцкага канцлагера Рабец Сяргея Фёдаравіча  і Ефіміка Сяргея Іосіфавіча, бацька якога загінуў ў Вялікай Айчыннай вайне, з надыходзячым святам — Днём Перамогі. У іх адрас гучалі цёплыя словы падзякі, а таксама пажаданні моцнага здароўя і даўгалецця.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.